Дачка прафесара Івана Кулікова знаходзіцца ў Маскве

Дачка былога патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Івана Кулікова знайшлася ў Маскве. Нагадаем, у панядзелак кіраўнік лабараторыі абсталявання ядзерных энергетычных установак інстытута Сосны быў затрыманы на трое сутак па падазрэнні ў злоўжыванні службовым становішчам. Учора стала вядома, што ў войска тэрмінова прызвалі яго малодшага сына Юрыя, а дачка Алена знікла. Як паведаміў сёння раніцай у жывым эфіры Еўрарадыё старэйшы сын Івана Кулікова Ўладзімір, які жыве ў Расіі, Алена знаходзіцца ў бяспецы ў Расіі і з ёй усё ў парадку. Рубрика: политика