Натальля Радзіна захварэла на бранхіт

Арыштантка сьледчай турмы КДБ журналістка Натальля Радзіна захварэла на бранхіт. Сваякі затрыманых кажуць пра нізкую тэмпэратуру ў камэрах. Пра тое, што рэдактарка сайту «Хартыі-97» Натальля Радзіна захварэла на бранхіт, паведаміла яе маці Надзея са спасылкай на адвакатку, якая бачылася з Натальляй 18 студзеня падчас сьледчых дзеяньняў: «У яе моцны кашаль, вельмі такі сухі кашаль. Я купіла лекі ад кашлю і сёньня перадала, прынялі ўсё», — паведаміла Надзея Радзіна. Паводле Надзеі Радзінай, у лісьце ад дачкі, якія яна днямі атрымала, пра хваробу ані слова няма. Рубрика: политика