![]()
10 красавіка споўніцца 50 гадоў ад народзінаў Сержука Вітушкі. Калі я падбіраю яму дэфініцыі, мне здаецца, складаю жывыя расьліны ў гербарый. Ягонай постаці больш пасуюць нестандартныя: Купаліш – князь, які вядзе рэй на Купальлі, казачнік Бай «у чырвоным каптане», Ярыла – сонечны вершнік. Стандартныя выглядаюць так: гісторык, пэдагог, літаратар, тэатральны і грамадзкі дзяяч, лідэр знакамітай менскай «Талакі». . . Але ў кожным спалучэньні пералік будзе няпоўны. Шэраг гістарычных постацяў, побач зь якімі я ўяўляю сабе Сержука Вітушку, пачынаецца імем Францішка Скарыны.