![]()
Спявачка нарэшце запісала песню, без якой 6 гадоў не абыходзіўся ніводны яе выступ. Песьня «Красавік» — добравядомая ўсім тым, хто быў на канцэртах Паліны Рэспублікі. Безь яе выкананьня не абыходзіцца ніводны выступ сьпявачкі ўжо цягам шасьці гадоў, паведамляе tuzin. fm. «Я напісала гэтую песьню яшчэ ў 15 гадоў і ў ёй апавядаецца пра тое сьветлае пачуцьцё, якое пакідае ў юнацтве толькі добрыя ўспаміны і надзею на лепшае», — распавядае аўтарка. Кампазыцыя запісаная на студыі «Бегемот» у Аляксея Зайцава адмыслова да дэбютнага альбому. Аранжыроўку зрабіў Уладзь Пыльчанка, гітарыст жывога складу Паліны.