![]()
Дзень Волі стаў добрай нагодай для сустрэчы прадстаўнікоў «Еўрапейскай Беларусі», руху «За свабоду» і прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці. Яны сабраліся ў офісе прафсаюза за круглым сталом для абмеркавання актуальных тэмаў. Прысутныя праглядзелі дакументальную стужку рэжысёраў Юрыя Хашчавацкага, Алега Дашкевіча і пісьменніка Уладзіміра Арлова «Дзень волі». З крытычным словам выступіў кіраўнік рэспубліканскага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Генадзь Федыніч, паведамляе «Радыё Рацыя». - Маем шэраг палітычных партый, плыняў, рухаў, маем частку незалежных прафсаюзаў, але яны ўсе паасобку.