Глеб Лабадзенка: Я гатовы ісці ў партызаны, пускаць цягнікі пад адхон

Глеб Лабадзенка — без сумневу самы беларускамоўны чалавек краіны. Ён вядзе моўныя курсы, выдае кніжкі, піша скаргі ў дзяржаўныя органы і робіць яшчэ шмат чаго карыснага для матчынай мовы. У вялікім інтэрв’ю «Нашай Ніве» Глеб Лабадзенка разважае пра талерантнасць, «беларускае гета» і крытыкаў, а таксама расказвае, каго не хапае Беларусі. «Сустракалі Новы год на Лепельскім возеры з сябрамі – спалілі лазню»— Мы цяпер з Вамі сядзім у бліннай. Вы ўвогуле бліны любіце?— Магу пад настрой. У мяне бліны асацыююцца з вёскай, таму што ў вёсцы, дзе я бавіў школьныя вакацыі, у кожнай хаце стаяў мех мукі.