У Празе прайшла акцыя салідарнасьці ў падтрымку народа Беларусі

Сеньня 19 студзеня ў Празе прайшла акцыя салідарнасьці ў падтрымку народа Беларусі ў сувязі з вынікамі выбараў і ўсей наступнай брутальнасьцю. Арганізатарам акцыі выступіла арганізацыя - сябра соцінтэрна маладзевая фракцыя другой найбуйнейшай партыі ў Чэхіі - Чэшская Сацыял-Дэмакратычная партыя. Акцыя праведзена і заарганізавана пры падтрымцы левых актывістаў з беларускай дыаспары. Удзельнікі акцыі прачыталі зварот кіраўніцтва арганізацыі да беларускага пасольства. Прамовілі словы салідарнасьці і падтрымкі. Рубрика: политика