«Вы ўсё разумееце самыя»

Выпускніца журфака раскрывае сакрэты кухні дзяржаўных СМІ. Выйдзеш на вуліцу – дэградацыя і алкагалізм. Зірнеш у газету – распачынаецца «Маршрут цвярозасці». Кладзешся ў шпіталь – няма паловы лекаў, купляй сам. Разгортваеш газету – пабудавалі новыя медычныя цэнтры. Гэта журналісты жывуць у іншым свеце? Ці ім проста выгодна час ад часу заплюшчваць вочы? Аб гэтым піша часопіс «Новая Эўропа». «Вы ўсё разумееце самыя» Гэта фраза – «Вы ўсё разумееце самыя» – будзе суправаджаць журналіста дзяржаўных СМІ. І калі рабочы тлумачыць нешта «не для друку», і калі чыноўнік адмаўляецца адказваць на пытанні, і калі строгі рэдактар выкрэслівае самыя гарачыя факты з тэксту. Рубрика: политика