Дух Свабоды

Адраджэнню Незалежнасці Літвы – 25 гадоў. Учора я вярнуўся з Вільнюса, дзе правёў некалькі дзён. Там жа быў і экс-старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч. Па запрашэнні Сейма мы бралі ўдзел у святкаванні 25-гадовага юбілею аднаўлення Незалежнасці Літвы. Якія ўражанні?Самыя станоўчыя. Так, Літва – не райскі куточак з вечна квітнеючымі садамі і цукеркамі, якія самі падаюць у рот. Нягледзячы на тое, што ў Еўрасаюзе яна ўвайшла ў першую дваццатку па валавым прадукце на душу насельніцтва, праблем у яе пакуль больш, чым можна пераварыць.