«Хочаце свабоды? Павінны ведаць, колькі гэта каштуе»

Андрэй Дурэйка — пра тое, як быць ізгоем ва ўласнай краіне і ці існуе сучаснае мастацтва ў аўтарытарных сыстэмах. Спробы кантраляваць сучасную культуру — самае вялікае зло, якое засталося ад савецкіх часоў. У гэтым перакананы беларускі мастак Андрэй Дурэйка, паведамляе «Радыё Свабода». Нядаўна ён прачытаў у Кіеве лекцыю пра сучаснае мастацтва Беларусі як адзін з удзельнікаў выставы «Рэвізія» — першага кіеўскага праекта данецкага фонду «Ізаляцыя». Ужо 15 гадоў Андрэй Дурэйка жыве і працуе ў Дзюсэльдорфе, зьбірае інфармацыю пра беларускіх мастакоў-эмігрантаў і распавядае пра арт-працэсы ў Беларусі.