Суд над «Народнай Воляй». Штраф — 14 мільёнаў рублёў

Рэдакцыя «Народнай Волі» мусіць выплаціць дзяржаве 14 мільёнаў рублёў — так пастанавіў Вышэйшы гаспадарчы суд. Рэдакцыя не збіраецца абскарджваць прысуд, паведамляе nn.by. Адвакат Гары Паганяйла пракаментаваў сённяшні працэс: «Такі самы штраф, як і ў «Нашай Нівы». Таксама замест 500 мінімальных заробкаў — 400. Сэнсу абскарджваць прысуд я не бачу: гэта чыстая фармальнасць. Вярхоўны суд проста перагледзіць справу і не стане нічога мяняць. Нагоды для штрафу таксама фармальныя, таму мы можам сцвярджаць, што супраць нас дзяржава ўвяла эканамічныя санкцыі. Рубрика: политика