Лявон Баршчэўскі знайшоў беларускі верш пачатку ХІХ стагоддзя

Тэкст верша нагадвае велікодную або валачобную песню. Пра гэта пiша грамадскiдзяяч iперакладчык Лявон Баршчэўскі у выданні «Наша Нiва». «На дзень Божага Нараджэння (паводле грыгарыянскага календара) я пазнаёміў чытачоў з важнай сваёй знаходкай, зробленай падчас працы ў кракаўскім архіве князёў Чартарыйскіх з матэрыяламі шчучынскага архіву Друцкіх-Любецкіх, - пiша ён. - Падчас далейшай апрацоўкі матэрыялу ўдалося зрабіць істотнае ўдакладненне: матэрыялы ўсяго названага архіву абмежаваныя часавымі рамкамі ад 1537 да 1846 года, а тэчка з літаратурнымі тэкстамі, хутчэй за ўсё, была цалкам сфармаваная да 1825 года.