«Мова Нанова» дабралася да Кіева, Кракава, Гранады

Адразу пасьля Новага году праект «Мова Нанова» адзначыць сваю першую гадавіну. Бясплатныя курсы беларускай мовы былі запачаткаваныя ў Менску філёлягам Алесяй Літвіноўскай і журналістам Глебам Лабадзенкам, паведамляе «Радыё Свабода». У чэрвені 2014 году курсы «Мова Нанова» атрымалі Гран-пры фэстывалю беларускамоўнай рэклямы ADNAK у намінацыі «Грамадзка значныя праекты». У лістападзе 2014 году курсы атрымалі дзяржаўную рэгістрацыю. У сьнежні 2014 году — перамаглі ў конкурсе «Падзея году» на V фэстывалі нефармальнай адукацыі. У чым сакрэт такога імклівага посьпеху, журналiсты запыталiся ў аднаго з заснавальнікаў курсаў Глеба Лабадзенкі.