Уладзімір Арлоў: Нам трэба зберагчы беларускі свет

Навагодняе віншаванне ад гісторыка Уладзіміра Арлова. «Наша Ніва» апублікавала відэавіншаванне ад гісторыка Уладзіміра Арлова. «Дарагія сябры!Хачу, каб найперш мяне пачулі Мікола Статкевіч, Ігар Аліневіч, Яўген Васьковіч і ўсе зняволеныя за свае перакананні. Дай вам Бог хуткага вяртання да родных і блізкіх!Мы лічым час гадамі, і ў кожным, як у кавалачку бурштыну, застаюцца для вечнасці нашы вялікія і малыя набыткі і страты. У 2014-м адляцелі ў нябесную Беларусь душы двух выдатных творцаў – Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна. У 2014-м мы аднойчы прачнуліся ў новай геапалітычнай рэальнасці.