![]()
Сення Маці Ірыны Халіп Люцына Юреўна атрымала ліст ад дачкі.
Піша, што ўсё добра, не турбуйцеся пра мяне, спадзяюся на хуткую сустрэчу, што бібліятэка там вельмі добрая і яна чытае шмат. Натуральна, цікавіцца сынам, Данікам: што ён робіць, што мы яму сказалі пра яе адсутнасьць? Хоць я пра гэта ёй і пісала, відаць, не атрымала наш ліст. Я ў ім пісала, што мы сказалі: ты зьехала далёка, але хутка прыедзеш, распавяла маці Ірыны.
Ну і яшчэ напісала: Не турбуйцеся, я не ў палоне, я проста набываю новы досьвед. Аптымізм — не аптымізм, але ж мы таксама пішам, што ўсё добра, мы сябе добра адчуваем і Даня вясёлы.
Рубрика: политика
Темы:
Ліст з палону», анализ