Допыты не спыняюцца ні на дзень

Кожны дзень адбываюцца допыты і ператрусы ў актывістаў дэмакратычнага руху. Мазыр: у кватэры Аляксандра Кавальчука — даверанай асобы экс-кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага — супрацоўнікі КДБ праводзяць ператрус. Пра гэта сам Кавальчук паведаміў прэс-службе аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская дэмакратыя». Ператрус пачаўся прыкладна ў 10 гадзін раніцы. Менск: 18 студзеня ў якасьці сьведкі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску дапыталі Аліну Суравец, 17 студзеня — Андрэя Аляксандрава. Рубрика: политика