![]()
Бацька арыштаванага кандыдата на пасаду прэзідэнта Мікалая Статкевіча Віктар Паўлавіч Статкевіч атрымаў ад сына паштоўку.
19 студзеня Віктару Статкевічу споўніцца 85 гадоў. Сын павіншаваў яго з юбілеем.
Віктар Статкевіч сказаў “Народнай Волі”: “Ведаеце, я заплакаў. Я так хвалююся за яго. Мікола павіншаваў мяне і просіць прабачэння, што ён не са мной... Старшаму сыну я сказаў, каб не прыязджаў сюды ў Беларусь, бо яшчэ і яго арыштуюць. Я ж глядзеў гэты фільм БТ. Ведаю, пра якога Сашу там была размова. Гэта вядомы адзін правакатар.
Рубрика: политика