![]()
Рэжысёр Валеры Мазынскі зняў фільм пра гісторыка Міхася Чарняўскага. Стужку прадставіў тэлеканал «Белсат». «Ён нарадзіўся ў адной краіне, а праз 6 месяцаў апынуўся ў іншай… Ягоны бацька пхаў пальцам у грудзі малому, кажучы: «Ты – беларус! Паўтары: беларус!». Ён адказаў: «Белалус», – яшчэ не вымаўляючы «р». І гэта быў першы ўрок, каб ведаў, хто такі. Міхась Чарняўскі. Дзядзька Міхась. Выдатны беларускі дзеяч, палітык, гісторык, археолаг, пісьменнік. Чалавек, які ўвасобіў Другое беларускае адраджэнне, стаўшы яго неадменнаю часткаю – адкрывальнікам мінулага Радзімы, заснавальнікам нацыянальнага руху.