![]()
Шукаеце, што падарыць на Каляды ці Новы год? Ці ў сябра хутка дзень народзінаў? Рыхтуйце кашалёк, «Наша Ніва» сабрала спіс беларускіх інтэрнэт-крамаў, дзе можна знайсці безліч цікавых падарункаў!Каб нікога не пакрыўдзіць, пойдзем у алфавітным парадку. Нешта прапусцілі? Напішыце аб гэтым у каментары! artfolk. byТыя самыя «Славутыя майстры», што ў Траецкім прадмесці. Падарункі і сувеніры ручной работы беларускіх майстроў. Асартымент ад простага магніціка «Пагоня» да вырабаў з саломкі і аўтарскіх пано, карцін, лялек ці шахматных набораў.