![]()
Новая кніга былога палітвязня, праваабаронцы і літаратара Алеся Бяляцкага «Халоднае крыло Радзімы» была прэзентаваная 23 снежня на сядзібе БНФ. Выступы аўтара, вядомых пісьменнікаў, грамадскіх дзеячоў і палітыкаў, аздабляліся дыхтоўнымі мелодыямі дудара Вячкі, піша ПЦ «Вясна». Напачатку свайго выступу Алесь Бяляцкі падзякаваў сваім калегам і сябрам, якія дапамагалі ствараць кнігу, расчытваць лісты з калоніі, адшукваць у архівах і перыёдыцы ранейшыя артыкулы аўтара: Алене Лапцёнак, Ірыне Пракопчык, Таццяне Рэвяка і ўкладальніцы Паліне Сцепаненка.