![]()
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч звярнуўся да беларусаў з пастырскім пасланнем на Божае Нараджэнне. Яго тэкст прыводзіць сайт Каталіцкай царквы ў Беларусі:- Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, вернікі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, усе людзі добрай волi!1. Вось ізноў па Божай міласці мы святкуем адно з самых значных і любімых святаў — Божае Нараджэнне. Як шмат прыемных успамінаў і эмоцый выклікае ў нас гэтае свята. Мы ўспамінаем сваё дзяцінства, калі чакалі і не маглі дачакацца Калядаў; калі спяшаліся ў касцёл, каб заспяваць радаснае «Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі» і пакланіцца Немаўлятку Езусу, які знаходзіўся ў яслях; калі пад святочна ўпрыгожанай ёлкай знаходзілі падарункі і доўга іх разглядалі.