![]()
У ВУП “Рэспубліканская мастацкая галерэя” Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва) праходзiць мастацкая выстава “Белавежжа-2009”.
У жніўні 2009 года для групы беларускіх мастакоў у Белавежскай пушчы быў арганізаваны мастацкі пленэр. Базай для мастакоў стала вёска Камянюкі Камянецкага раёна. Але мастакам давялося папрацаваць у розных кутках – і на Берасцейшчыне, і на Гродзеншчыне.
Фармальный падставай для правядзення пленэра стаў юбілей – 600-годдзе надання пушчы статуса прыроднага запаведніка, аднак першыя заканадаўчыя акты, скіраваныя на ахову прыроды і насельнікаў яе тэрыторыі, былі прыняты яшчэ 1409 годзе.
Рубрика: культура