![]()
Андрэ Бём трапіў на філфак БДУ, дзякуючы праграме па абмене студэнтамі. Адразу запісаўся на курсы беларускай мовы і папрасіў аднагрупнікаў парэкамендаваць нешта пачытаць. Усе, як адзін, называлі Уладзіміра Караткевіча, піша «Звязда». — Першы раман Уладзіміра Сямёнавіча, які я прачытаў, — «Нельга забыць», — распавядае Андрэ. — Ён мяне так уразіў, што неадкладна пайшоў у кнігарню і набыў шматтомнік Караткевіча. Менавіта той шматтомнік і натхніў Андрэ Бёма не толькі на далейшае вывучэнне мовы, але і на напісанне магістарскай працы. — Я прааналізаваў пяць твораў Караткевіча: «Каласы пад сярпом тваім», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замак Альшанскі», «У снягах драмае вясна» і, вядома, знакавы для мяне, «Нельга забыць».