Слуцкі збройны чын. «Deiminoris — малодшыя багі»

Да 94-х угодкаў антысавецкага паўстання ў Беларусі. Слуцкі збройны чын — бадай, адзіная удала арганізаваная беларусамі палітычная акцыя на пачатку 1920-х гадоў. Давер да выбарчых органаў сярод насельніцтва, дэмакратычныя традыцыі пабудовы мясцовай ўлады, наяўнасць уплывовых палітычных структур прадвызначылі логіку развіцця падзей. Падчас Першай сусветнай вайны на Случчыне паўстаў Нацыянальны камітэт, які і сёння можна лічыць узорам органа самакіравання, што ўзяў на сябе клопат арганізацыі гаспадаркі і абароны правоў мясцовага насельніцтва ў цяжкія часы вялікай сацыяльнай катастрофы.