![]()
Гламурны менскі клуб «BlackHall Bar» робіць вечарыну «Беларусам быць модна». На афіцыйнай старонцы клуба ў Фэйсбуку зявілася паведамленне наступнага зместу:«28 лістапада BlackHall bar з гонарам прадстаўляе тэматычную вечарыну «Беларусам быць модна». Мы любім нашу Радзіму, ганарымся культурай і мінулым, і сапраўды мяркуем, што беларусам быць добра, беларусам быць модна! Запрашаем менчукоў і гасцей сталіцы адчуць беларускую гасціннасць разам з намі. Мы падрыхтавалі вялікае шоў, якое не пакіне Вас абыякавымі. 28 лістапада. Беларусам быць модна!» У пачатку тыдня іншы беларускі начны клуб Dozari правёў серыю вечарынак «Рускім быць модна» і «Russian night», што выклікала шквал крытыкі з бок беларусаў, нагадвае «Радыё Свабода».