![]()
2 лістапада ў Менску мае быць чарговы XII зьезд Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Напярэдадні падзеі інтэрвію «Радыё Свабода» даў старшыня гэтай грамадзкай арганізацыі, знаны гісторык і грамадзкі дзеяч Алег Трусаў. — Спадар Алег, Таварыства беларускай мовы ўтварылася 25 гадоў таму, яшчэ ў часы СССР. Як мяняліся за гэты пэрыяд мэты і роля арганізацыі ў жыцьці грамадзтва і краіны?— Глябальныя мэты не мяняліся. Яны як былі, так і застаюцца — зрабіць нашу беларускую мову мовай асноўнай, мовай дзяржаўнай, і каб на ёй размаўляла большасьць насельніцтва краіны.