![]()
«Беларуская нацыянальная памяць» запрашае усіх беларусаў, якія знаходзяцца ў Варшаве, на дзень памяці продкаў - «Дзяды». Аб гэтым сайту charter97. org паведамiлi арганiзатары мерапрыемства. «У нядзелю, 2 лістапада, сустракаемся а 11 гадзіне на пляцоўцы перад уваходам у гандлёвы цэнтар Arkadia (al. Jana Pawła II 82). Наведаем магілы выбітных беларусаў, якія знайшлі спачын у Варшаве, запалім зьнічы», - гаворыцца ў паведамленні. У акцыі прыме ўдзел Зянон Пазьняк, які распавядзе пра лёсы выбітных прадстаўнікоў нашага народу. «Без мінулага няма будучыні! Чакаем вас», - кажуць арганізатары акцыі.