![]()
Тры геніяльныя гісторыі. Вельмі часта ў падарожжах па Беларусі я чую анэкдоты. Анэкдоты не газэтныя, а сапраўдныя, гэта значыць — народжаныя жыцьцём. Некаторыя показкі настолькі пераканаўча і дасьціпна даводзяць, наколькі беларусы несавецкія людзі, што грэх не падзяліцца імі з шырокай публікай. Вось якія тры геніяльныя гісторыі я пачуў сёлета ў горадзе Глыбокім. Першая гісторыя — пра бліскучую перамогу беларускай мовы над расейшчынай. Адзін глыбоцкі прадпрымальнік вырашыў на полацкай дарозе, на бойкім скрыжаваньні паставіць кавярню. Месца прыкметнае і высокае.