На радзiме Чэслава Немэна гралi джаз

Эўрапейскія джазмэны далі канцэрт у вёсцы Васілішкі, каб ушанаваць Чэслава Немэна. У 2011 годзе трыё Артура Дуткевіча паказала на сцэне Белдзяржфілярмоніі праграму «Немэн-імправізацыі», пасьля чаго лідар гурту выказаў падажаньне выканаць гэтую музыку там, дзе фармавалася творчая асоба Немэна. Сёлета 23 кастрычніка музыкі прыехалі на радзіму свайго калегі — славутага польскага музыкі Чэслава Немэна. Хіба ўпершыню жыхары Старых Васілішак слухалі нязвыклую для іх музыку ў выкананьні джазмэнаў эўрапейскага ўзроўню, перадае Радыё Свабода».