![]()
Трэба памятаць свае карані і традыцыі. Месяц таму пасьпяховы шматборац Андрэй Краўчанка быў адным з фронтмэнаў Першага нацыянальнага спартовага фэстывалю Мова Cup, ініцыяванага іншай прадстаўніцай вялікага спорту, плыўчыхай Аляксандрай Герасіменяй. Для многіх стала нечаканасьцю, калі Андрэй выступіў зь вітальным словам па-беларуску, пажадаўшы арганізатарам зрабіць імпрэзу рэгулярнай. Такім чынам, 28-гадовы Краўчанка папоўніў абойму вядомых спартоўцаў, якія публічна выказаліся пра важнасьць ідэнтыфікацыі сябе беларусам.