![]()
Бас-гітарыст Філіп Чмыр зрабіў допіс пра нянавісьць. Як па мне, гэта першы пост у сучаснай Беларусі, дзе публічная асоба, вядомы ў дастаткова шырокіх колах музыкант і мастак піша пра асабістую нянавісьць канкрэтна да беларускай мовы. Не, я чуў і ня раз выказваньні кшталту «я ненавідзеў у школе беларускую мову і літаратуру зь ейнымі нуднымі і нецікавымі пісьменьнікамі». Пагарда, прыкрасьць, непрыняцьце беларускай мовы – зьява распаўсюджаная ў быце ці на шматлікіх форумах. Але вось так канцэптуальна – я сустрэў упершыню. Нават разнастайныя праціўнікі беларускай ідэі не выкарыстоўваюць азначэньня «нянавісьць» у дачыненьні да беларускай мовы.