Сяржук Сокалаў-Воюш прадставіў «Баладу пра князя Ўсяслава» (Аудыё)

Вядомы беларускі бард запісаў песню пра абарону Кіева ад полаўцаў полацкім князем. «Баладу пра Ўсяслава» Сяржук Сокалаў-Воюш прадставіў у свой дзень народзінаў — 16 кастрычніка, піша tuzin. fm. Гаворка ў ёй ідзе нібы пра падзеі сівой даўніны, але можна правесьці паралелі і з нашым часам. Сяржук Сокалаў-Воюш лічыцца адным з пачынальнікаў беларускамоўнай плыні ў аўтарскай песні. Сьпявае з канца 70 гадоў, стварыў багата твораў, якія ўжо можна лічыць класікай, як «Аксамітны летні вечар», «Фронт», «Нефармальны беларус» ды іншыя. Ён актыўна стварае новыя песні, але выдаваць іх у выглядзе альбому не спяшаецца.