![]()
Паказ у Баранавічах адбудзецца 10 кастрычніка, а ў Брэсце - 11 кастрычніка. Уваход вольны, паведамляе kinakong. by. У Баранавічах паказ адбудзецца па адрасе вуліца Паўлава, дом 12, пачатак а 20. 00. У Берасці паказ адбудзецца 11 кастрычніка, у суботу пасля заняткаў курсаў «Мова Нанова», прысвечаных тэме «Кіно». Заняткі пачынаюцца а 17:00, кіно пачнем паказваць каля 18:00. Адрас: вуліца Леніна, 50, будынак кавярні Le Phare. Ніжняя зала (адразу ля ўваходу ёсць лесвіца, па якой трэба спусціцца ўніз). «12 раз’юшаных мужчын» — класіка сусветнага кінематографа. Гэты рэжысёрскі дэбют Сідні Люмэта па праву лічыцца адной з лепшых карцін стагоддзя, мае найвышэйшыя рэйтынгі і абавязковы для вывучэння ў кінаакадэміях усяго свету.