![]()
Адзін са старэйшых беларускіх пісьменнікаў правёў урок літаратуры для дзевяцікласнікаў маладзечанскай школы. Ён прыехаў з Мінска на электрычцы, нягледзячы на свае 77 гадоў. Ахвотна адгукнуўся на запрашэнне маладзечанцаў, у прыватнасці, пісьменніка, краязнаўца Міхася Казлоўскага, які не стамляецца наладжваць для землякоў такія творчыя сустрэчы. Калі Эрнэст Васільевіч працаваў журналістам у раённых газетах, затым у рэспубліканскіх «Знамя юности», «Сельская газета», «Літаратура і мастацтва», намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Нёман», галоўным рэдактарам штотыднёвіка «Наша слова», прывык увесь час знаходзіцца ў віры жыцця.