"Канцэрт на траве 2" узначаляць "У нескладовае" і Vinsent

16 ліпеня на хутары Шаблі адбудзецца другі open-air "Канцэрт на траве". У фэсце жывой музыкі і добрага настрою сярод маляўнічых лугоў возьмуць ўдзел гурты "У нескладовае", Vinsent, The Silicon, Akute. Хутар Шаблі знаходзіцца на маляўнічых лугах ў 80 км. ад Мінска і добра вядомы аматарам беларускай музыкі дзякуючы штогадоваму этна-фэсту "Вольнае паветра". Ідэя "Канцэрта на траве" належыць Ганне і Лявону Вольскім. Першы міні-фэст паспяхова адбыўся на пачатку чэрвеня і арганізатар Уладзімір Шаблінскі вырашыў зрабіць яго штомесячным. "Маленькія фэсты на некалькі соцен гледачоў зараз з’яўляюцца моднай тэндэнцыяй для адпачынку, бо дазваляюць паслухаць добрую музыку ў прыгожым месцы і ва ўтульнай атмасферы. Рубрика: культура