«Дыхай, падла! І размаўляй!»

У «Фэйсбуку» я «павіншаваў» тых, хто ў пачатку 90-ых дамагаўся наданьня рускай мове роўнага статусу з беларускай. Гэта было тоесна ліквідацыі статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай. Сёньня мы бачым вынік рэалізацыі гэтага праз «рэфэрэндум» 1995 году: у Магілёве — адна беларускамоўная кляса і адна вучаніца ў ёй. А ў Берасьці не набралі пяць чалавек, каб адкрыць беларускую клясу. Мой допіс адкамэнтавалі — пераважна, папрокам на адрас саміх бацькоў. «Але ж ніхто не аказвае супраціву. . . Амаль усе давольныя рэжымам. . . »«Я вам так скажу, панове, што сёння ў Магілёве, напрыклад, улады кажуць адкрыта: „Шукайце бацькоў.