![]()
Мсьціслаў і Анэля Церашковы, брат і сястра 11 і 8 гадоў, кожны дзень лета даяжджалі да прыпынку электрычкі Лябяжы. А адтуль — да станцыі Менскае мора, каб выводзіць свае маленькія лодкі на хвалі сапраўднага беларускага мора. «Спачатку трошачку было страшна, а пасьля прызвычаілася, і ня страшна. — Анэля прыйшла займацца ў вятружны спорт сьледам за братам. — Падабаецца, як ты ў моцны вецер вельмі хутка ідзеш. Яхта хіліцца — і ты проста ляціш». На вакацыі дзеці прыяжджалі сюды зранку штодня, апроч панядзелка, і заставаліся да шостай вечара.