«Евсеева и его банду под суд!»

4 ліпеня ў Мінску на мосце над мікрараёнам Уручча з’явілася разцяжка з тэкстам «Евсеева и его банду под суд». Нагадаем, што ў гэты дзень праходзілі масавыя суды над незаконна затрыманымі гараджанамі, што выйшлі 3 ліпеня на вуліцу выказаць свой «маўклівы пратэст». Мэтай дэманстрацыі разцяжкі было прыцягнуць увагу жыхароў гораду да беззаконных дзеянняў беларускіх «сілавікоў» і ўладаў. Для даведкі. Яўсееў Ігар Уладзіміравіч – намеснік кіраўніка ГУУС Мінгарвыканкама, кіраўнік міліцыі грамадскай бяспекі, камандзір мінскага АМАПу. Рубрика: политика