Алег Рудакоў: Мова і нацыянальны строй - галоўныя чыньнікі ідэнтыфікацыі беларусаў

У Беларусь зьяжджаюцца ўдзельнікі Другога фэстывалю мастацтваў беларусаў сьвету. Ён пройдзе ў Менску 12–14 верасьня ў рамках Дня гораду. Удзельнікамі фэсту стануць 250 суайчыньнікаў з двух дзясяткаў краінаў, большасьць выступоўцаў заяўленыя ў катэгорыі сьпеўнай народнай творчасьці. Гэта значыць, сталіца і ваколіцы (у пятніцу заплянаваныя выступы ў райцэнтрах і аграгарадках Менскай вобласьці) запоўняцца людзьмі ў нацыянальных строях — брэндзе апошняга часу, паведамляе «Радыё Свабода». Сыбірскі беларус Алег Рудакоў — актыўны прапагандыст беларускіх традыцыяў у Расеі — едзе ў складзе гурту аўтэнтычнага сьпеву «Крывічы».