![]()
З нагоды пачатку новага навучальнага году партыя БНФ ладзіць раздачу сшыткаў з беларускім арнамэнтам і нацыянальнай сымболікай. Пра гэта charter97. org паведамiлi ў прэс-службе БНФ. Ад сёньня на сядзібе БНФ у Менску (вул. Чарнышэўскага, 3) можна безкаштоўна атрымаць сшыткі (у шырокую лінейку альбо ў звычайную клетку, цьвёрдая вокладка, 12 аркушоў). «Выдатны падарунак нашым дзеткам! Сьпяшайцеся – колькасьць сшыткаў для распаўсюду абмежаваная! Акцыя працягнецца да вычарпаньня набору сшыткаў», - адзначылi там. Офіс Партыі БНФ адчынены з 10 да 20 гадзінаў з панядзелка па пятніцу.