![]()
У нядзелю спаўняецца сто гадоў адной з найстарэйшых беларускіх газет. Першы нумар «Бобруйского курьера» выйшаў 31 жніўня 1914 году. Выдаўцом, заснавальнікам і рэдактарам газеты тады быў вядомы бабруйскі купец Гілер Фававіч Фрыдлянд. Акрамя газеты, ён таксама зяўляўся ўладальнікам друкарні (заснавана ў 1888 годзе), тэатра і цырка, паведамляе прэс-служба БАЖ. У ліпені 1920 года, пасля прыходу ў Бабруйск савецкай улады (да гэтага там была часовая польская адміністрацыя), газету закрылі, іншую ўласнасць Фрыдлянда – забралі і «нацыяналізавалі». (Дарэчы, у «нацыяналізаваным» будынку Фрыдлянда да гэтага часу размяшчаецца гарвыканкамаўская газета «Бабруйскае жыццё», па-ранейшаму працуе друкарня.