Памерла Ефрасіння Бондарава

На 89-м годзе жыцця пасля доўгай і цяжкай хваробы пайшла доктар навук, прафесар, кінакрытык і кіназнаўца, заслужаны дзеяч навукі Беларусі Ефрасіння Леанідаўна Бондарава. Гэта адбылося 30 чэрвеня. Я памятаю гэтую невысокую пажылую жанчыну з цвёрдым позіркам, якую сустрэў упершыню ля ўваходу ў стары будынак Нацыянальнай бібліятэкі. З ёй павіталася мая спадарожніца, выпускніца журфака БДУ. — Хто гэта? — Баба Фрося. Бондарава. Ты не ведаеш? Я не ведаў. Я не ведаў, што Ефрасіння Леанідаўна была доктарам філалагічных навук, аўтарам некалькіх кніг па гісторыі беларускага кінематографа. Рубрика: культура