«Re:Песьняры»: жывая прэм’ера 12 верасня!

Жывая прэзентацыя музычнага праекту «Re:Песьняры» пройдзе ў клюбе Re:Public 12 верасьня. З гэтай нагоды да цяперашняй красы і сілы беларускага року далучыцца беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры»! Задума праекту «Re:Песняры» ў тым, каб паказаць наколькі паўплывала музыка «Песняроў» на новае пакаленне беларускіх музыкантаў. Таму ў ім бяруць удзел прадстаўнікі самых розных стыляў, ад джазу і авангарду да рэп-музыкі і індзі-року. У асноўным гэта гурты, якія пачалі працу ўжо ў новым стагоддзі. Падбор менавіта гэтых выканаўцаў невыпадковы ¬– кожны з іх зьяўляецца не толькі вартым увагі і арыгінальным музыкам, але яшчэ і цікавай ды яскравай асобай, прадстаўнікамі культурнай эліты краіны.