![]()
Моладзевы клюб «Крывічы» збiрае музычную спадчыну беларускiх вёсак у Сiбiры. Яго ўдзельнікі, сярод іншага, ладзяць этнаграфічныя вандроўкі па населеных пунктах, на пачатку ХХ стагодзьдзя заснаваных беларусамі. З такіх экспэдыцыяў яны прывозяць неацэнны скарб — аўтэнтычныя сьпевы ў выкананьні мясцовых бабулек, якія, у сваю чаргу, гадаваліся на песьнях сваіх бацькоў, паведамляе «Радыё Свабода». Кіраўніца ансамблю аўтэнтычнага сьпеву «Крывічы» Воля Галанава, да таго ж старшыня аднайменнага моладзевага клюбу, — беларуска ў трэцім пакаленьні.