Беларускамоўны супрацоўнік McDonald's: Людзі дзякуюць за мову

Ігар – цінэйджэр з БДЭУ, мінулай восенню ён уладкаваўся на працу ў МакДональдс. Гэта тыповая студэнцкая гісторыя пошуку падзаробкаў аднак мае пікантнасць – Ігар ужо працяглы час паўсюль размаўляе па-беларуску. Хлопец не адмовіўся ад свайго прынцыпу і на працы, дзе камунікуе з тысячамі людзей, якія праходзяць праз вядомы Макдак на Кастрычніцкай. Generation. by наведаў студэнта на яго працоўным месцы. Летнім ранкам а 7-й праспект Незалежнасці яшчэ зусім пусты. Горад снедае і рыхтуецца да новага дня. Некалькі постацей ужо чакаюць свой чызбургер на вядомым скрыжаванні, што непадалёк ад станцыі метро Кастрычніцкая.