Невядомы Менск: першая «Пагоня» i самы вялiкi скарб горада

Гiсторык Сяргей Харэўскі распавядае пра гісторыю сталіцы Беларусі. Чаму жыхар Ракаўскай Яша Гузік стаў касірам Аль Капонэ, як Лявона Баразну забілі на вуліцы Камсамольская сярод белага дня, і дзе знаходзіцца фотастудыя Хаіма Суціна — гэтыя цудоўныя малюнкі ўзнікаюць перад вачыма, калі гісторык Сяргей Харэўскі праводзіць экскурсію. Падарожжа пачынаецца на лаўцы на вуліцы Ракаўскай, піша партад KYKY. org. - Сяргей, у мінулы раз мы з вамі гаварылі пра майстэрню на Дзімітрава, дзе тусаваўся Якуб Колас. А хто са знакамітых мінчукоў жыў на Ракаўскай? - Менавіта адсюль, з Ракаўскага прадмесця, чыкагскі бандзіт Яша Гузік, адзін з прататыпаў амерыканскай гісторыі славутага фільма пра хлопцаў, якія сталі гангстарамі.