![]()
Відавочцы адзначаюць, што сёння міліцыя паводзіла сябе больш жорстка, чым падчас папярэдніх акцый. Шмат затрыманых знаходзіцца ў РУУС Савецкага раёна.
Людзей выйшла меней, чым папярэднія разы. Магчыма, праз дождж. Магчыма, праз зладжанае дзеянне міліцыі. Улады пайшлі на правядзенне канцэрта на Кастрычніцкай, каб не дапусціць туды людзей.
20:37
Пачатак «народных гулянняў» на Кастрычніцкай плошчы. Выгляд з аўтобуса №100:
Міліцыя ў штацкім выцясняе ўдзельнікаў акцыі з Кастрычніцкай плошчы ўніз па праспекце Незалежнасці да перакрыжавання з вуліцай Янкі Купалы:
Адна з групаў удзельнікаў акцыі крочыць па вуліцы Янкі Купалы ў бок Опернага тэатру:
Затрыманыя ў міліцэйскім “Уазіку” і спроба затрымання відэааператара.
Рубрика: политика