Алег Трусаў: «Паспеў зрабіць болей, чым марыў»

7 жніўня спаўняецца 60 гадоў выбітнаму дзеячу беларускага нацыянальнага адраджэння Алегу Трусаву. З яго іменем асацыююцца грунтоўныя даследаванні манументальнага дойлідства Беларусі XI—XVIII стагоддзяў, здабыццё краінай незалежнасці і 15-гадовае кіраўніцтва Таварыствам беларускай мовы імя Францішка Скарыны. У інтэрв’ю «Новаму Часу» Алег Трусаў распавёў пра свае карані і пра набалелыя праблемы сённяшняга нацыянальнага жыцця. УзыходжаннеНарадзіўся я ў старажытным беларускім горадзе Мсціславе і з ранніх гадоў палюбіў аўру і помнікі гэтага горада, а таксама гісторыю Мсціслаўскага княства.