Арт-партызаны ў Менску

Актывісты ў «вышыванках» правялі ў Менску акцыю папулярызацыі беларускай культуры. Маладыя людзі распаўсюджвалі буклеты з інфармацыяй, дзе можна замовіць беларускія кнігі і адзеньне з нацыянальнымі сымбалямі, паслухаць і спампаваць беларускую музыку, схадзіць на беларускамоўныя курсы і культурніцкія падзеі, перадае «Радыё Свабода». Таксама ў буклетах была інфармацыя, як Эўрапейскі Зьвяз клапоціцца аб захаваньні і разьвіцьці культуры, традыцый і моваў краінаў-удзельніц.