Амерыканскі сенатар: Дзеянні Лукашэнкі – прэцэдэнт у сусветнай палітыцы

Сенатар Рычард Дурбін пракаментаваў беларускім СМІ падзеі ў Беларусі: “Рашэнне Лукашэнкі і яго ўрада арыштаваць больш за 600 актывістаў, абвінаваціць 5 кандыдатаў у крымінале – прэцэдэнт у гісторыі сусветнай палітыцы. Гэтыя падзеі – сурёзны адкат у дэмакратычным накірунку і ў шанаванні правоў чалавека ў Беларусі”. Сёння амерыканскі народны абраннік сустрэўся з некаторымі са сваякоў зняволеных палітыкаў, актывістаў і журналістаў, паведамляе Еўрарадыё. Рычард Дурбін: “Некалькі рэчаў – гэта відавочнае парушэнне самых базавых правоў чалавека. Рубрика: политика